Алена Бэліарт (BellyArt) адной з першых прынесла танец жывата на вялікую сцэну ва Усходняй Еўропе. Яна заняла першае месца на чэмпіянаце кантыненту па экзатычным танцы, які рэзка змяніў яе жыццё.
Алена падпісала кантракт і цягам сямі гадоў выступала на Блізкім Усходзе. Там яна атрымала спецыяльную ўзнагароду ад шэйха Катару. Пасля гэтага беларуска падарожнічала больш чым па 20-ці краінах з канцэртамі ды майстар-класамі. Урэшце свой новы дом яна знайшла ў Каліфорніі.
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.