Пасля творчае паўзы на сцэну вяртаецца «ili-ili» – гурт, які заснавалі акторы Купалаўскага тэатру Зміцер Есяневіч і Міхась Зуй. У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна музыкі пакажуць сваё новае гучанне, а ў размове з Міраю Шульц распавядуць, чаму распаўся гурт «Дзецідзяцей», і дадуць карысныя парады чыноўнікам наконт аптымізацыі мастацтва.
Глядзіце Belsat Music Live глядзіце кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.