Ідзе калгасная рэвалюцыя? $ 40 млрд закапалі ў зямлю


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGb0lEVWI5YlZlaDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Да канца бягучага году СПК рэарганізуюць. Згода з тэкстам адпаведнага ўказу, у краіне з’явяцца больш прагрэсіўныя арганізацыйна-прававыя формы.

Неабходнасць зменаў у сельскай гаспадарцы відавочная: чвэрць усіх гаспадарак стратныя. Але відавочна таксама і тое, простай рэарганізацыяй праблемы не вырашыць.

На развіццё аграпрамысловага комплексу за апошнія 20 гадоў выдаткавана $ 40 млрд. Але сёння толькі афіцыйна амаль кожнае чацвёртае сельскагаспадарчае прадпрыемства стратнае. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць галіны з пачатку году вырасла ажно на чвэрць і складае больш за $ 1 млрд. Дзяржава чарговы раз абяцае банкрутам дапамогу.

«348 СПК зʼяўляюцца стратнымі. Гэта 24 % ад агульнай колькасці. З дапамогаю нарматыўна-прававых дакументаў, якія падпісаныя кіраўніком краіны мы намагаемся вырашыць праблему неплацежаздольнасці гэтых гаспадарак», – паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Паводле прэзідэнцкага ўказу з Новага году СПК атрымаюць адтэрміноўку і растэрміноўку па абавязковых плацяжах за энерганосьбіты. У сваю чаргу, крэдыторы замест грошай атрымаюць акцыі сельгаспрадпрыемстваў. У выніку страты панясуць пастаўнікі, падрадчыкі і банкі. Крэдыторская запазычанасць сельскагаспадарчага комплексу складае каля 14 трыльёнаў недэнамінаваных рублёў. Разлічыцца з гэтым галіна не ў стане. А новыя законы не прынясуць вырашэння праблемаў.

«Рэальная прыватная ўласнасць для ўсіх субектаў гаспадарання прывядзе да таго, што праца будзе весціся ў інтарэсах уладальнікаў. Колькасць стратных гаспадарак скароціцца сама па сабе. Таму тут галоўнае – прыватная ўласнасць – не будзе яе – будзе надалей безгаспадарлівасць і страты», – гаворыць эканаміст Леанід Заіка.

За бягучы год экспарт прадукцыі сельскагаспадарчага комплексу з улікам апрацоўчай прамысловасці склаў каля аднаго $ 1,85 млрд. Праўда, фізічныя абʼёмы паставак выраслі. Але адначасова з гэтым валютныя ўгандляванні ў параўнанні з леташнім перыядам зменшыліся амаль на 60 %.

«Нам вельмі неабходна мець канкурэнтаздольную вытворчасць. А гэта значыць, мець нізкія выдаткі на адзінку прадукцыі. А мы разумеем, што сёння пераўзыходзім суседнія еўрапейскія краіны на 1.3-1.4 разу ў плане выдаткаў на кілаграм малака, мяса, зерня і гэтак далей», – гаворыць Леанід Заяц

Таксама ў выданні: Актыўнасць на рынку нерухомасці знізілася да мінімальных паказнікаў.