Тых, хто захварэў, больш, чым нам паведамляюць? Верагодней за ўсё, так і ёсць. У чым тут справа і чаму сітуацыя не ўнікальная? Даведаецеся з «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча і медыйнага аналітыка Аляксея Лявончыка.
Недавер да паведамленняў Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі спараджае чуткі ды плёткі. Паводле госця праграмы «Размовы», медыйнага аналітыка Аляксея Лявончыка, такая ж сітуацыя і ў іншых краінах Еўропы.
Пры гэтым скептыкі сапраўды маюць рацыю, хоць справа і не ў канспіралагічных тэорыях. Згодна з даследаваннем, якое правялі ў Аўстрыі, тых, хто перанёс каронавірус без значных сімптомаў ці ўвогуле бессімптомна, нашмат больш, чым думалі медыкі.
«Так што – так, у Беларусі нашмат больш людзей перахварэла на каронавірусную інфекцыю, чым мы ведаем. Хтосьці перахварэў, як грыпам, хтосьці перахварэў, не заўважыўшы гэтага. Ну і плюс ніхто не ведае, колькі носьбітаў гэтага віруса бессімптомных», – зазначыў Аляксей Лявончык.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.