Хто вырашае, каму жыць у літаратуры?


Беларускія пісьменнікі і паэты не любяць адно аднаго, а крытыкі хутка знікнуць як клас. Чаму айчынная літаратура – гэта не толькі музы і натхненне, а яшчэ і цяжкая канкурэнцыя? Пра гэта з літаратуразнаўцай і крытыкам Ганнай Кісліцынай «Размову» вядзе Віталь Цыганкоў.

Беларуская літаратура нагадвае цэлую цывілізацыю, якая жыве паводле ўласных законаў. І Міжнародная менская кніжная выстава, безумоўна, застаецца падзеяй, якая можа шмат чаго сказаць пра агульны стан гэтай цывілізацыі.

«Вельмі рэдка бачу, каб адзін пісьменнік пахваліў другога. Цяпер і не прыгадаю, хіба за выпадкамі, калі адзін пісьменнік нечага дасягнуў, а іншы пісьменнік у яго такі малодшы брат, падрастае і чапляецца вось за некага. А так я не бачу ні радасці за калегаў, ні наадварот нейкіх там… Абыякавасць», – выказалася госця праграмы.

Таксама ў «Размове»:

  • Чым парадуе Міжнародны менскі кніжны кірмаш?
  • Чаму кожны літаратар вымушаны дбаць сам пра сябе?
  • Хто ўпісвае імёны ў летапіс айчыннай літаратуры?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.