А пяклі хлеб шэф-кухары з белсатаўскага шоу «Я не буду гэтага есці!», куды мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт так, каб госцю гэта спадабалася.
Гераіняй апошняга выпуску стала Каця Пытлева – вядомая журналістка, тэле- і радыёвядоўца, якая трапіла ў кнігу рэкордаў краінаў СНД і Балтыі «Дзіва» за самы доўгі прамы радыёэфір у пары: ён працягваўся 26 гадзін. Яна – перакананая веганка і любіць здаровую ежу. Хлеб з крамы, асабліва з белай мукі, ёй не падыходзіць.
Аляксандр Чыкілеўскі пакажа нам, як у хатніх умовах спячы хлеб на заквасцы. Да яго наш нязменны вядоўца прыгатуе леча з балгарскага перцу, памідораў ды яблыкаў з духмянымі травамі. Хлеб Вольгі Прыгаравай – не менш карысны: з аўсяных шматкоў, арэхаў, сухафруктаў, мёду ды ільнянога насення, якое заменіць яйкі. А да хлеба – джэм з дыні, яблыкаў і апельсінаў.
Як усё гэта прыгатаваць і чый варыянт абярэ нашая гераіня? Глядзіце 12-ю серыю шоу «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).
Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.
Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.
ІА, belsat.eu