Госць студыі «Хай так TV» – прадзюсар зоркі, якая ледзь не зацьміла Аляксандра Лукашэнку.
У сённяшнім выданні:
- Размаўляем з інспектарамі, якія спраўджваюць школы пасля скандалу з настаўніцай і партай.
- Якім будзе новы беларускі мабільнік «Школьнік–1»?
- Прадзюсар Уладзімір Максімкаў распавядае, што агульнага ў Ларысы Грыбалёвай і Аляксандра Лукашэнкі.
- Пра што перапісваюцца ў чаце Саладуха, Міс Беларусь, Вольскі і Міхалок?
- Чаму ў Менску лепш, чым у Парыжы?
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.