Еўрадэпутат: Чым больш недэмакратычная краіна, тым важнейшы для яе спорт


Нядопуск Расеі да Зімовай Алімпіяды, а таксама сённяшнюю заяву Пуціна пра ўдзел у выбарах, каментуе дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Літвы Петрас Аўштравічус.

Гэта рашэнне МАКа – не запрашаць расейскіх спартоўцаў, якія падманвалі Алімпійскі камітэт і сваіх калегаў-спартоўцаў, і занялі няправільныя пазіцыі. Расея перажывае вялікі крызіс, цяпер яе крытыкуюць у многіх медыях.

Гэта крамлёўская лінія: выкарыстоўваць спорт як сродак прапаганды, паказаць, што дасягненні ў спорце пераўзыходзяць дасягненні іншых краін.

Чым менш дэмакратычная краіна, тым важней для яе спорт, які бачыцца як інструмент прапаганды.

Цяпер ім трэба круціцца – сітуацыя вельмі кепская.

Заявы Крамля пра тое, што гэта англа-саксонская змова супраць Расеі, сведчыць, што яны не зрабілі высноваў.

Поўную размову Сяргея Подсасоннага з Петрасам Аўштравічусам глядзіце ў «Гарачым каментары»