Эканаміст: «Заробак меншы, чым 1000 рублёў – гэта жабрацтва»


Бюджэтнікам сёлета, у перадвыбарчы год, плануюць павысіць заробкі мінімум двойчы: у траўні і верасні. Тым часам заробкі ў рэгіёнах, меншыя за 600 рублёў, – гэта няправільна, заяўляе віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандр Турчын. Ды прапаноўвае выйсце: актывізаваць мясцовы бізнес ды перацягнуць яго з буйных гарадоў. Наколькі гэта рэальна, абмяркуем з эканамістам Львом Марголіным.

Турчын кажа, што 600 рублёў заробку ў рэгіёнах – гэта няправільна. А што правільна? Які правільны заробак на Ваш погляд?

– Я думаю, што віцэ-прэм’ер памыляецца, бо 600 рублёў – гэта для многіх недасягальная мэта. Там ёсць і 300, і 400 рублёў. А нармальны заробак – той, які згодна са статыстыкай, ёсць у нас у сярэднім па краіне – каля 1000 рублёў. Думаю, што на гэта можна было б пражыць. А ўсё, што менш, – гэта жабрацтва.

– Між тым Турчын кажа, што варта перацягнуць бізнес з буйных гарадоў. А ці захочуць бізнесоўцы ехаць, калі ўсе зʼязджаюць за мяжу, а рэгіёны не маюць вялікіх заробкаў?

– Праблема з бізнесам ёсць і ў вялікіх гарадах, нават у Менску. Няма тых інвестыцыяў, каб быў нейкі пастаянны эканамічны рост. Што казаць пра маленькія гарады і раённыя цэнтры? Для таго, каб туды пайшоў бізнес з вялікіх гарадоў (а гэта ж не проста так, гэта трэба ўкладваць грошы), павінныя быць неслабыя заахвочванні…

Працяг размовы – у сюжэце.

А мы спыталі ў жыхароў Гомля, ці задумваліся яны пра тое, каб з’ехаць на заробкі за мяжу? І калі так, то чаму не з’ехалі?

belsat.eu

Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum