Эканаміст: Лукашэнку трэба біцца за кожны долар як ільву!


Вяртаемся да сённяшняга эмацыйнага выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу на паседжанні Савету ЕАЭС. Хочацца разабрацца, ці ў гэтым саюзе нам надалей выгадна ўдзельнічаць, ці варта пашукаць нейкія альтэрнатыўныя арганізацыі. Ды чаму Лукашэнка не пачакаў, пакуль за прэсай зачыняць дзверы, і выліў сваю незадаволенасць на камеры журналістаў?

Тлумачыць эканаміст Леў Марголін (Менск):

«У гэтым розніца паміж стылем паводзінаў Лукашэнкі і Пуціна. Лукашэнка выкарыстоўвае ўсе магчымасці, каб заявіць пра свае прэтэнзіі, каб яны сталі дастаяннем усёй грамадскасці, у тым ліку прэсы. Пуцін любіць весці перамовы ў больш такой таемнай абстаноўцы. Таму ён і сказаў, што, калі журналісты сыдуць, мы пагаворым на гэтыя тэмы. […]

Шмат чаго ў гэтых дамовах несправядлівага. Скажам пра тое, што цана на газ, хоць я на і меншая, чым для заходніх краінаў, але ўсё ж такі яна большая, чым для Смаленскай вобласці, больш чым удвая. Як кажуць, бачылі вочы, што пакупалі. Калі беларускі прэзідэнт падпісваў пагадненне, ён усё гэта ведаў, ведаў, што рынак будзе адкладзены да 20125 году, але сітуацыя прыспешвае. Ён тады не ведаў, што ў 2019 годзе будзе такая сітуацыя, што кожны рубель, кожны долар будзе на ўліку. І зараз яму як ільву трэба біцца за кожны долар…»

Фота: Alexei Nikolsky / Russian Presidential Press and Information Office / TASS / FORUM