Дзяржава ўсё больш інвестуе ў IT


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSTlIZHI5c05QLTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Інвестара знайсці няпроста. Крызіс ускладніў развіццё і прасоўванне бізнес-ідэяў. Але не ў ІТ-сферы. Усё большую цікавасць і дапамогу ў рэалізацыі смелых прапановаў аказваюць не толькі прадпрымальнікі-інвестары, але і дзяржава.

«Сектар IT-тэхналогіяў жыве паводле сваіх законаў. Там фармуюцца новыя фонды, абʼяўляецца пра стварэнне ў Беларусі новай сеткі бізнес-анёлаў. Там жыццё вядзецца сваім шляхам. І калі ёсць жаданне стварыць нейкую ідэю – то варта звярнуць увагу на гэты сектар, калі ты прафесіянал», – тлумачыць сузаснавальнік групы кампаніяў «Сармат» Аляксандр Кныровіч.

Сёння і дзяржава ўсё больш актыўна звяртае ўвагу і дапамагае ў развіцці і рэалізацыі стартапаў у IT-сферы. Сёмы год запар у Беларусі праводзіцца Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў. Стваральнікі ідэі цяпер не толькі маюць магчымасць атрымаць веды па бізнес-планаванні і эфектыўнай прэзентацыі праектаў, але могуць прэтэндаваць на атрыманне сродкаў на развіццё сваіх праектаў.

«Праекты, якія становяцца пераможцамі конкурсу, ужо другі год атрымоўваюць грашовыя сродкі для сваёй камерцыялізацыі. Гэтых сродкаў дастаткова для таго, каб праект змог выйсці на новы ўзровень развіцця», – кажа Ала Мілько з Беларускага інавацыйнага фонду.

У той час, як IT-праекты маюць падтрыманне і развіццё, ідэі ў іншых сферах бізнесу не могуць разлічваць на хуткае падтрыманне. Для інвестараў цікавы фінансавы сектар, які ў нашай краіне амаль адсутнічае, зарэгуляваны і збольшага належыць дзяржаве рынак страхавых паслугаў. Але сродкі можна прыцягнуць пад асобныя ідэі, якія адпавядаюць патрабаванням рынку.

«Ідэя пра тое, як ашчадзіць будзе нашмат больш важнай, чым ідэя пра тое, як нешта стварыць. Гэта значыць, што ідэя пра тое, як адрамантаваць аўто будзе нашмат больш важнейшай, чым ідэя пра тое, як стварыць новы прарыўны аўто. Кірунак, сама думка павінна быць у кірунку таго, як ашчадзіць сродкі і насельніцтва, і дзяржавы», – падкрэслівае Аляксандр Кныровіч.

Таксама ў выданні: Экспарт падае, эканоміка губляе мільярды.