У Дзень Волі 2000 году на плошчы імя Якуба Коласа ўлады ўжылі вайсковую тэхніку, сабакаў, сілы спецслужбаў і міліцыі, каб жорстка разагнаць мірную дэманстрацыю. Былі збітыя ды арыштаваныя прыблізна 500 чалавек, разам з журналістамі і замежнымі дыпламатамі.
Нягледзячы на гэта, больш за 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу на пляцоўцы ў цяперашнім Парку дружбы народаў, дзе адказнасць за разбой на вуліцах сталіцы ўсклалі на Аляксандра Лукашэнку, менскія ўлады і міліцыю. Той Дзень Волі стаўся днём ганьбы рэжыму і маральнай перамогі нацыянальна – дэмакратычнай супольнасці.
Сведкі – Любоў Лунёва і Валянцін Стэфановіч.