Сёння «Белсат» у Дуброўне – над самым Дняпром. Гэтыя мясціны вядомыя з канца 14 стагоддзя. А ўпершыню Дуброўна згадваецца ў славутым для нашай гісторыі 1514 годзе. Паспрабуем не заблукаць сярод мясцовых дубоў.
Жыхары гораду распавядаюць:
«Пасля «Дажынак» у нашым горадзе вельмі добры рамонт праведзены. Да мяне прыязджала сяброўка, сказала: у вас маленькая Венецыя».
«Парк пабудавалі дзіцячы, фантан, гадзіннік-вежу паставілі, кветкі пасадзілі, упрыгожылі – добра!»
«У нас мала прадпрыемстваў. Льнозавод – самае вялікае прадпрыемства, якое ў нас ёсць у Дуброўна. ЖКГ таксама вялікае прадпрыемства».
«У нас акрамя гандлю і такіх ніякіх прадпрыемстваў няма…»
« І пенсіі ў нас не вельмі-та. Што тут? 300 рублёў пенсія. Як на вёсцы сваё ёсць, бульба… Хоць яно даецца гэтымі рукамі – пасей, пасадзі…»
Адна з актуальных праблемаў Дуброўна знаходзіцца па-за межамі гораду. Аднак смурод ад гарадскога сметніку, які час ад часу гарыць улетку ці ўвесну, у літаральным сэнсе атручвае жыццё тутэйшых жыхароў. Кажуць, мясцовыя ўлады ўсё збіраюцца перанесці гэты аб’ект далей ад гораду, але на гэта, як часта бывае, не хапае грошай…
Працяг – у сюжэце.
Зміцер Міцкевіч, belsat.eu