Чыноўніца пра Курапаты: «Навошта нам столькі крыжоў?!»


Супрацьстаянне ў Курапатах цягнецца не адзін месяц насуперак зласліўцам і скептыкам. І ўдзельнікі абароны месца масавых расстрэлаў не збіраюцца спыняцца, пакуль не дасягнуць усіх сваіх мэтаў. Закрыццё рэстарану «Паедзем паядзім» – толькі адная з іх.

Госць праграмы «Размова Мацкевіча», адказны сакратар управы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – Беларускі народны фронт Алесь Чахольскі, мяркуе, што сёння змаганне за Курапаты мае надзвычайнае значэнне. Пакуль належным чынам не будзе ўшанаваная памяць загінулых, нельга казаць, што беларусы асэнсуюць і прымуць сваё мінулае.

«Калі я быў у Міністэрствы культуры, адная з чыноўніц запытала, навошта там столькі крыжоў. У іх няма разумення таго, што крыж ёсць сімвалам ушанавання, не важна якой ахвяры», – выказаўся Чахольскі.