Чаму жыхары Мастоў едуць у ЗША? «Белсат едзе»


Сёння «Белсат» у Мастах – горадзе над Нёмнам. Хоць і статус гораду населены пункт, вядомы з 15 стагоддзя, атрымаў не так даўно – у 1955 годзе. На сёння ў Мастах жыве каля 16 тысячаў чалавек, аднак за апошні час тут не нарадзілася практычна нікога – як так?

Некалькі гадоў таму раддом тут проста зачынілі, маўляў, няма сэнсу яго ўтрымліваць. Цяпер будучым мамам з усяго Мастоўскага раёну трэба ехаць як мінімум за 40 кіламетраў – у Ваўкавыск.

– Як Вам тут жывецца?

– Жыць выдатна, я сам родам з Мастоў, вучыўся ў Менску, у БНТУ, і вярнуўся на адпрацоўку ў родны горад – працую на гэтым заводзе – «Мастаўдрэў», атрымліваю годны заробак, жыву пакуль з бацькамі, збіраю грошы на будучыню. Першая праблема гораду – гэта, канешне ж, дарогі. Дарогі ў нас, буду шчырым, жудасныя, месцамі проста немагчыма ездзіць. Другая праблема – бюджэтныя арганізацыі і заробкі. Заробкі вельмі нізкія, людзі працуюць за 300 рублёў і неяк спрабуюць выжываць…

Працяг – у сюжэце.

belsat.eu