Чаго Зяленскі хоча ад Лукашэнкі?


Хаўруснік Расеі ці незалежная дзяржава? Якой Беларусь бачаць нават самыя блізкія суседзі? Эксперт з Украіны Тарас Здрэнік у праграме «Размова» са Святланаю Калінкінай распавядае, наколькі суседзі давяраюць Лукашэнку і чаго чакаюць ад нашай краіны.

Менск і Кіеў – у чаканні сустрэчы прэзідэнтаў. Нягледзячы на тое, што мы – найбліжэйшыя краіны-суседкі, гэта будзе першае знаёмства Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага. Як ставяцца да беларускага прэзідэнта суседзі? Ці давяраюць словам Лукашэнкі?

«Лукашэнка – ваш прэзідэнт. Я не магу гарантаваць, можна яму давяраць ці нельга. Магу сказаць за свайго прэзідэнта, за якога я галасаваў і якога ведаю. Я ведаю яго стратэгію і намеры. Адносна нашага папярэдняга прэзідэнта я мог мець сумневы. Я ведаў, што вядуцца нейкія кулуарныя гульні. У Еўропе ён распавядае адно, ва Украіне – другое, у Расеі – трэцяе, а ў Беларусі – адпаведна, чацвёртае. Сёння фармат, які выбраў для сябе Зяленскі, абсалютна адкрыты», – заўважыў госць праграмы.

Пры гэтым Тарас Здрэнік зазначыў, што не бачыць нагоды для таго, каб паміж Беларуссю і Украінай узнікала непаразуменне. Асабліва на фоне агульных інтарэсаў у плане бяспекі і незалежнасці. Якіх інтарэсаў? Шукайце адказы ў «Размове» Святланы Калінкінай з украінскім экспертам Тарасам Здрэнікам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.