Міліцэйскае бяспраўе ў Століне – канец гісторыі. Інспектар мясцовага РАУСу збіў 9-цігадовага хлопчыка яшчэ летась у ліпені. Справу замялі. Але гісторыя набрала новае вымярэнне. Жонка міліцыянта падала ў суд і цвердзіла, што збіты Улад Палхоўскі штурхнуў іхнага сына з горкі і нанёс цялесныя пашкоджанні. Тым часам суд адмовіў у пазове. Міліцэйскае бязмежжа ў гэтым выпадку не прайшло.
Гэтая справа вельмі дрэнна пахне. Капітан міліцыі збівае 9-гадовага хлопца. Дзякуючы «Белсату» ды іншым СМІ гэтая справа мусіравалася. Калі б не розгалас было б нашмат горш. Простым людзям у нас судзіцца немагчыма.
Суддзя настойліва прапанаваў замірэнне, але маці хоча давесці справу да канца.
Галоснасці баяцца ўсе.