Берасцейцы не далі сябе запалохаць. На пратэст выйшла больш за 300 чалавек


Больш за 300 чалавек прайшліся вуліцамі Берасця з пратэстамі і заклікам «НЕ – заводу!» Берасцейцы бунтуюць ужо год, нягледзячы на рэпрэсіі, правакацыі ўладаў, новыя затрыманні актывістаў, а нават распачатыя крымінальныя справы. Размаўляем з блогерам, журналістам і берасцейскім актывістам Сяргеем Пятрухіным.

«300 чалавек – гэта з аднаго боку мала, а з другога многа. Многа таму што гэта група актыўных грамадзянаў, якая зрабіла вельмі шмат. Бо завод павінныя былі запускаць у жніўні мінулага года, але да сёння ён не працуе. Але, канешне, калі б берасцейцы тысячамі прыходзілі карміць галубоў – вынік быў бы іншы. […]

Безумоўна, людзі ў гэта не вераць, шмат людзей, і я ў тым ліку, упэўненыя, што гэта фальсіфікацыя (арышт актывіста Майсея Мазька нібы за захоўванне выбухоўкі – рэд.). І тое, што Майсея адпусцілі, – гэта іх хіба. Яны хацелі гэтае зрабіць уціхую, спынілі яго (ДАІ) у ціхім месцы, каля возера, там, дзе лес. Але ён пазваніў калегам, прыехала шмат людзей, сталі гэта асвятляць, стрыміць, прыехалі СМІ, у тым ліку незалежныя. Гэта атрымала добры розгалас. І яны цяпер уключаюць заднюю…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Чаму ўлады не прыслухоўваюцца да пратэстаў супраць запуску акумулятарнага заводу, нібы ім іншым паветрам дыхаць? Адказы жыхароў Берасця.

belsat.eu