Беларусы заплацяць за браваду Лукашэнкі жыццямі. «ПраCвет» з Алінаю Коўшык


Лукашэнка хоча пахаваць беларусаў?

Беларусь сутыкнулася з першымі смяротнымі выпадкамі, выкліканымі каронавірусам. Аднак Аляксандр Лукашэнка працягвае бравіраваць сваім імунітэтам да інфекцыі, а Міністэрства аховы публікуе блытаныя звесткі пра эпідэмію. За каго ўлады трымаюць беларусаў, і чаму рэжым абмяжоўвае інфармаванне людзей пра рэальную сітуацыю? Разбіраўся Дзмітрый Міцкевіч.

Застацца ў жывых. Што будзе з эканомікай Беларусі пасля каронавіруса?

Нягледзячы на адмову ад каранціну і заклікі лячыцца ад каронавіруса працаю беларускія ўлады будуць вымушаныя замяніць батарэйкі ў эканамічнай сістэме Беларусі. Старыя ва ўмовах эпідэміі наўрад ці вытрымаюць. Што прынясе гэтая замена Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама ўнутры краіны – Дзяніс Дзюба.

У эпіцэнтры пандэміі. Як беларусы на Захадзе ваююць з каронавірусам?

Урад запозна ўвёў абмежаванні, звязаныя з каронавірусам. Так, паводле сацыялагічных даследаванняў, лічыць больш за палову брытанцаў. На астравах лічба памерлых набліжаецца да трох тысячаў. Б’юць рэкорды колькасці хворых і памерлых ад каронавіруснай інфекцыі і Злучаныя Штаты. Пакуль улады Беларусі ўсцяж не збіраюцца ўводзіць каранціну, мы праверылі, як каранцін пераносяць беларусы ў замежжы. Сюжэт Насты Ільіной.

Беларускі лекар з Іспаніі заразіўся

Ці Іспанія дасягнула піку захворванняў? Як абараніць сябе самастойна? І як сітуацыя ў нашай краіне бачыцца з пункту гледжання хворага на СOVID – 19? Інтэрв’ю з Аляксеям Носавым, які працуе доктарам у Валенсіі, але цяпер у хатніх умовах змагаецца з вірусам.

Беларусы заплацяць за браваду Лукашэнкі. Суседзі адправяць нас на каранцін?

Пакуль улады Беларусі не збіраюцца ўводзіць каранціну і раяць лячыцца то содаю, то алеем, грамадзяне абураюцца ў інтэрнэце і пішуць петыцыі. Хваляванні ўнутры краіны Лукашэнка з лёгкасцю душыў не раз, але цяпер абураюцца краіны, якія ўжо даўно пайшлі на рашучыя крокі ў барацьбе з пандэміяй. Ці не адправяць Беларусь на каранцін нашыя суседзі? Асабліва калі справяцца з каронавірусам у сябе. Распавядзе Святлана Аўчарова.

Еўрапейскі звяз падтрымае Беларусь у змаганні з заразай

Беларусь і пяць іншых дзяржаваў Усходняга Партнёрства падтрымае фінансава Ерапейскі зввяз у змаганні з каронавірусам. Пра гэта ў адказ на нашае пытанне напісаў амбасадар Еўрапейскага звязу ў Беларусі Дзірк Шубель. Якім будзе памер дапамогі?

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Mikhail Metzel/TASS/Forum