Марына Васькова эмігравала з Беларусі амаль 20 год таму. Яе гісторыю вы даведаецеся з праграмы «Беларускі свет».
Увесь гэты час Марына Васькова жыве ў Бельгіі. На працу яна штодня ездзіць у суседнюю Галандыю. Прадукцыю фірмы «Zeeland Fruit», у якой наша гераіня працуе менеджаркай, можна знайсці і на прылаўках беларускіх супермаркетаў.
Як выглядае яе працоўны дзень, кім працуюць муж і дочкі, яна распавядае ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет» (відэа – у пачатку артыкула).
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.