«Баяцца трэба не «Захаду–2017», а спантанных вучэнняў Расеі»

Еўрапейскі кантынент зазнае сёння неабгрунтаваную мілітарызацыю, а ў гонку ўзбраенняў і ваенныя рыхтаванні ўцягваюцца нават нейтральныя дзяржавы.

І хоць аўтар гэтых словаў, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, у часе выступу на VI Маскоўскай міжнароднай канферэнцыі пра бяспеку гаварыў найперш пра павелічэнне еўрапейскімі сябрамі блоку NATO выдаткаў на свае абаронныя патрэбы, даслоўна ўсе суседзі Беларусі, акрамя Расеі, гавораць пра пагрозы, якія дасылаюцца рэгіёну з тэрыторыі нашае краіны. Занепакоенасць беларуска-расейскімі вучэннямі «Захад – 2017», што адбудуцца 14–20 верасня сёлета, выказалі і Літва, і Польшча, і Украіна.

Якіх крокаў Расеі насамрэч варта асцерагацца і як Захад у гэтым кантэксце ўспрымае Беларусь, абмяркоўваюць ваенны аглядальнік буйнога латвійскага інтэрнэт-парталу «Delfi» Вайдас Сальджунас і журналіст беларускага выдання «Новы час» Алесь Кіркевіч.

Больш матэрыялаў

Навошта Беларусі Год навукі? Выйдзем у сусветныя лідары?

Беларуская мова, Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг – проста мода?

Удзельнікі пратэстаў: «Міліцыянты, якія трымалі нас пад арыштам, усурʼёз пыталіся: як жыць далей?»

Алесь Пілецкі і Арцём Гарбацэвіч – «справа Белага легіёну»

Прыязджаць можна, выязджаць – не? Чаму ўлады не ўводзяць малы памежны рух

«Лукашэнка яшчэ ў 1995 годзе сказаў, за што яго могуць праклясці»

Ці будуць беларускія сілавікі страляць у народ?

Незалежныя журналісты сталі зоркамі для простых беларусаў. Ці надоўга?