Бацька Яўгенія Патаповіча патрабуе эксгумацыі цела сына і просіць аб дапамозе


Смерць магілёўскага супрацоўніка ДАІ лейтэнанта Яўгена Патаповіча. МУС настойвае – Патаповіч здзейсніў самагубства. У рэдакцыю «Белсату» звярнуўся бацька Яўгена Уладзімір Патаповіч, які сам 20 гадоў праслужыў у ДАІ. Спадар Уладзімір не верыць, што ягоны сын здзейсніў самагубства. Такога ж меркавання прытрымліваецца маці загінулага лейтэнанта.

Вольга Патаповіч, маці загінулага:

«Нас нават у морг не пусцілі, куды я прыходзіла з родным братам, нас у морг не пусцілі каб паглядзець цела. І міліцыя казала – вам там рабіць няма чаго. Я ім тлумачу, што я моцная, я вытрымаю. Але там, відаць, усё зрабілі шыта-крыта».

Размаўляем з бацькам загінулага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча Уладзімірам Патаповічам.

«Мы размаўлялі з сынам па тэлефоне праз дзень. Ніякіх праблемаў у яго не было: ні па працы, ні з жыллём. Ён хацеў стварыць сям’ю. Усё ў яго было добра.

Я прашу рады: да каго можна звярнуцца, каб найхутчэй правесці эксгумацыю? Па прыродных прычынах могуць нейкія скажэнні на целе зʼявіцца, з-за прыродных умоваў… Я хацеў бы папрасіць, каб мне падказалі, як напісаць заяву, зварот… Як правільна гэта можна напісаць і ў якую інстанцыю, каб хутчэй было праведзена гэтае дзеянне?»

Уладзімір Патаповіч таксама распавёў, чаму не верыць у афіцыйную версію следства – суіцыд. Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Фота: Белсат

Гарачы каментар
Версія Следчага камітэту: зашпіліў кайданкі, спаліў штаны і стрэліў сабе ў галаву
2019.05.21 00:15
Hавiны
Бацькі загінулага лейтэнанта ДАІ: «Не верым у суіцыд, настойваем на эксгумацыі»
2019.05.28 14:41