Бабіцкія іконы. Што гэта такое, і чаму гэта – унікальная з'ява? «Лета ў Аб'ектыве»


Барочныя матывы і высокі мастацкі ўзровень вылучаюць іконы, якія стварылі ў 19-20 стагоддзях сяляне з вёскі Бабічы Чачэрскага раёну. Як мяркуюць даследчыкі, узорамі для мясцовых іканапісцаў служылі творы італьянскіх майстроў, якіх у XVIII стагоддзі ў Чачэрск запрасіў граф Захар Чарнышоў для ўпрыгожвання чачэрскіх святыняў.

Бабіцкія іконы – гэта ўнікальная з’ява. Калі для іншых узораў народных ікон была характэрная яркая дэкаратыўнасць і прымітывізм выяваў, то іконы бабіцкай школы набліжаныя да акадэмічнага ўзроўню, а фонавы дэкор на іконах амаль адсутнічае. Сёння яны знаходзяцца ў лепшых музеях Беларусі, а таксама іх да сёння захоўваюць і шануюць вернікі Гомельшчыны.

BB, belsat.eu