Зрабіла адзін кароткі тэлефонны званок у службу знаёмстваў, і атрымала рахунак на 2,5 млн недэмінаваных рублёў.
Разам з сябрам у няшчасці Святлана Ліплянская напісала заяву ў міліцыю. Але міліцыя не знайшла ў дзеяннях кампаніі прыкметаў махлярства.
Калі мілы голас у слухаўцы абяцае зніжкі, акцыі ды залатыя горы – як зразумець, ці ёсць у прапанове падман? Глядзіце парады ў праграму «Асабісты капітал».