Арганізацыя ў Канадзе дапамагае тым, хто ўцёк з Беларусі, знайсці працу


У Канадзе жывуць 20 тыс. беларусаў, а Згуртаванне беларусаў Канады ўжо адзначыла 70-годдзе.

Арганізацыя не толькі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі ў эміграцыі, але і дапамагае тым, хто ўцёк ад палітычнага пераследу ў Беларусі, уладкавацца на новым месцы. «Самае цяжкае – знайсці першую працу», – гаворыць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка. Таму ўцекачам тут даюць рэкамендацыю, якая спрашчае гэты працэс.

У наступных сюжэтах распавядаем, як працуюць беларускія суполкі ў Празе ды Вільні.