Фота на перадпраглядзе Viktor Drachev/TASS/Forum
Гэтак сілавікі затрымлівалі брата Івана – Сяргея, які не спыніў аўта на патрабаванне даішнікаў і схаваўся ад пераследу ў доме свайго родзіча. Падчас аперацыі працаўнікі міліцыі зламалі ў доме мэблю і распылілі слезацечны газ, хоць парушальнік не чыніў супраціву.
Гаспадар дому, шматдзетны бацька, у яго пяцёра дзяцей, якія ў час захопу былі ў хаце. Пасля ўварвання амапаўцаў двухгадовай дачцэ Івана спатрэбілася медычная дапамога, на хуткай яе даставілі ў лякарню і ставілі кропельніцы.