Госць 60-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Алесь Камоцкі, які спраўляе сёлета 60-гадовы юбілей.
Пачынальнік беларускага гарадскога рамансу прыгадае сваю панк-рокавую маладосць, распавядзе, што перашкодзіла знаёмству з Уладзімірам Караткевічам і хто яго ўгаварыў застацца ў музыцы ў перыяд крызісу. У жывым сэце прагучаць песні Алеся Камоцкага ды ягоныя інтэрпрэтацыі класікі шансону і джазу ў выкананні запрошаных вакалістаў. Музыкі выканаюць па-беларуску «Мурку» і беларускі варыянт «Summertime» Джорджа Гершвіна. І – эксклюзіў – прагучыць самая першая песня, якую напісаў Алесь Камоцкі.
Песні, якія гучаць у праграме:
- «Каралева» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
- «Там, за дзвярыма» (словы Сяргея Дубаўца, музыка Алеся Камоцкага);
- «Шукай мяне» (словы і музыка Алеся Камоцкага);
- «Мурка» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
- «Летні дзень» (словы Алеся Камоцкага, музыка Джорджа Гершвіна);
- «Казалі нам» (словы Алеся Камоцкага, музыка народная);
- «Позірк» (словы і музыка Алеся Камоцкага).