Сёння было абвешчанае рашэнне суда Маскоўскага раёну ў Менску па справе аб прычыненні маральнай шкоды фігурантам «справы патрыётаў» (правялі за кратамі некалькі месяцаў). Суддзя Вольга Гусакова адмовіла ў пазове. Але гэта справа толькі кропля ў моры.
Паводле былога следчага Алега Волчака, дзяржава ўвесь час правярае, на які тэрмін можна кінуць у СІЗА грамадзяніна Беларусі.
«Улада разумее, што можа рабіць усё. Вас вызвалілі – радуйцеся», – кажа Алег Волчак.
Госць праграмы «Гарачы каментар» пералічыў некалькі гучных справаў, калі працаўнікі сілавых ведамстваў ламаюць жыцці людзей.
Больш у відэаматэрыяле!