За некалькі дзён петыцыя за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі сабрала некалькі соцень подпісаў. Рашэннямі чыноўнікаў ад адукацыі не задаволеныя і бацькі, і некаторыя педагогі. Госць праграмы «Размова ProContra» – педагог, сябра грамадска-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве адукацыі Андрэй Грыгор’еў – прызнае: ён і сам не задаволены шмат якімі пастановамі ведамства, але не думае, што адстаўка Карпенкі выправіць сітуацыю.
«Не магу сказаць, што адстаўка Карпенкі прывядзе да нейкіх станоўчых зменаў. Рэч не ў міністры ды не ў эмоцыях. Якім бы міністр ні быў, як я гэта разумею, ён такі ж «хлопчык для біцця», як прыкладна я ў радзе. Калі ёсць нейкае рашэнне – яно павінна быць ухваленае зверху. Як я гэта разумею і бачу: яму проста не даюць працаваць», – выказаўся госць студыі.
Глядзіце ў праграме «Размова ProContra» з Віталём Цыганковым і Уладзімірам Мацкевічам інтэрв’ю з педагогам, сябрам грамадска-кансультацыйнай рады пры Міністэрстве адукацыі Андрэем Грыгор’евым.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.