Адседзеў 12 гадоў ні за што


Бязвінна асуджаны Павел Шумік выйшаў на волю 30 год таму, але гэтак і не змог прыстасавацца да жыцця. Не праходзіць дня, каб мужчына са слязьмі на вачах не ўспамінаў турэмнае мінулае.

У далёкім 1975 годзе ён атрымаў 15 год зняволення за забойства, якога не здзяйсняў.

«Крыўдна за тое, што забралі маладосць. Магло б жыццё скласціся па-іншаму. Не такі я ўжо, як кажуць, ідыёт. Я – чалавек. Адзінае, што ў жыцці мне дасталася – што я паглядзеў свет, калі служыў у Берліне. Пасля войска збіраўся ісці ў міліцыю працаваць. Калі б мяне не пасадзілі, то натуральна, жыў бы лепш», – са слязьмі на вачах распавядае Павел Шумік.

Пасля высветлілася, што забойства, за якое адседзеў Павел Васільевіч, здзейсніў іншы чалавек:

«Пакуль я сядзеў, пісаў ва ўсе інстанцыі: у пракуратуру, Вярхоўны Суд. Значыць дайшло да ўладаў, што людзі незаконна асуджаныя былі. Прыехаў следчы, які па новай гэтую справу разглядаць стаў. Ён сказаў, што я не вінаваты, дык намеснік начальніка калоніі ажно ўстаў. Што я 12 гадоў прасядзеў, працаваў і незаконна асуджаны быў».

Герой другога рэпартажу Віталь Івашкевіч адсядзеў у турме 8 з 10 прызначаных яму гадоў. У адрозненні ад Паўла Шуміка, тэрмін атрымаў заслужана – за рэкет. Але нягледзячы на тое, што за кратамі мужчына правёў шмат гадоў, пасля вызвалення ён цалкам адаптаваўся да жыцця: адкрыў бізнес, пабудаваў дом.

«Дарогу адолее ідучы, а калі ты спыніўся, значыць, ты ўжо мёртвы! Гэта маё перакананне», – кажа спадар Віталь.

Кожны год з турмаў вызваляецца каля 10 тыс. чалавек. Чаму адныя знаходзяць працу альбо адкрываюць бізнес, а іншыя не могуць сябе рэалізаваць і часта вяртаюцца ў месцы зняволення? На гэтае пытанне ў студыі «Людскіх справаў» вядоўца Алесь Залеўскі шукае адказ разам гасцямі праграмы – былым палітвязнем Змітром Дашкевічам і Сержам Наўродскім з аналітычнага бюро «Case Belarus», які займаецца пытаннем рэабілітацыі былых зняволеных.

Поўнае выданне праграмы «Людскія справы»:

«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A», а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram. Самае цікавае чытайце ў канале Telegram.