Адкуль блогер NEXTA меў эксклюзіўную інфармацыю пра смерць інспектара ДАІ?


Першым пра смерць Яўгена Патаповіча паведаміў тэлеграм-канал блогера NEXTA, – нашага журналіста Сцяпана Святлова – які таксама адказаў і на заўвагі прадстаўнікоў Следчага камітэту адносна абставінаў гэтай трагедыі. Што менавіта не так было паводле версіі следчых, а таксама хто дасылае эксклюзіўную інфармацыю блогеру?

Асноўная версія Следчага камітэту – самазабойства з інсцэнізацыяй забойства. Аднак навошта Яўген Патаповіч даслаў паведамленне ў «Вайберы» наконт свайго выкрадання цыганамі на чорнай «Волзе» з расейскімі нумарамі? Навошта спаліў свае штаны і надзеў на рукі кайданкі?

У Студыі «Белсат» размаўляем з самым блогерам NEXTA Сцяпанам Святловым.

«Я спрабую рабіць так, каб дакладнасць інфармацыі была 100 адсоткаў, каб можна было спраўдзіць гэтую інфармацыю, таму што ў фэйках зацікаўленыя менавіта ўлады, каб я іх распаўсюджваў, каб давер да інфармацыі, якую я паказваю, падаў. […]

Працаўнікі праваахоўнай сістэмы хочуць распавесці пра тое, што сапраўды адбываецца, шырокаму пласту насельніцтва, данесці тое, што яны ў нейкай ступені закладнікі гэтай сістэмы, таму што існуе палачная сістэма, існуюць праверкі, іх скарачаюць, пад скарачэнне трапляюць простыя міліцыянты, простыя следчыя, а не ідэолагі, якія правяраюць, якіх вельмі шмат…»

belsat.eu

Гарачы каментар
Версія Следчага камітэту: зашпіліў кайданкі, спаліў штаны і стрэліў сабе ў галаву
2019.05.21 00:15