Live Stream Навагодні Марафон. Святочнае шоу


«Live Stream Навагодні Марафон» – гэта музычны фільм пра калег і сяброў, якія разам ствараюць блізкую і поўную даверу супольнасць.

Гэта аповед пра важнасць сумесных хвіляў, асабліва на святы, пра дапамогу, салідарнасць, адзінства, людскія повязі і ўнутранае цяпло, якое сагравае ў самыя змрочныя і цяжкія часы.

Вядоўца «Белсату» Віктар Шукеловіч пройдзецца па студыях нашага тэлеканалу напярэдадні Новага года, пакажа «кухню» таго, як ствараюцца паасобныя праграмы, паразмаўляе з іншымі вядоўцамі, падзеліцца ўлюбёнай музыкай з YouTube-каналу «Belsat Music», а пазней запросіць калег, творцаў і прадстаўнікоў беларускай супольнасці на адмысловы кватэрнік.

Песні, якія гучаць у фільме:

  • Аня Шаркунова «Бывай, мая апошняя любоў»
  • Harotnica mix «Гэтым разам»
  • Akute «Бегчы»
  • J:Морс «Глядзі»
  • Камерата «Паміж небам і зямлёй»
  • Volski – «Я еду»
  • Ketevan «Толькі джаз»
  • Дай дарогу! «Жыве Беларусь»
  • Вольны Хор«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»
  • Intelligency «Mova»
  • Воплі Відоплясова «Весна»
  • CherryVata – «Rockets»
  • Naviband «Поезд»
  • Lear – «Забяру боль»
  • Irdorath «Зорамі»
  • Fink«Pilgrim»
  • The Hardkiss «Stones»
  • :B:N: – «Дыхай глыбей»
  • Стары Ольса«У карчме»
  • Разбітае сэрца пацана«Сілавікі»
  • Вольны Хор«Сцяг»