«Віктар Бабарыка спецыяльна не ўзяў ахову». Што рабіць, калі з вязнем знікла сувязь?


Апошні раз Віктара Бабарыку бачылі збітым, але жывым паўгода таму. Пра Мікалая Статкевіча нічога не чуваць ужо амаль год. Шмат месяцаў нічога не вядома пра Сяргея Ціханоўскага, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Эдуарда Бабарыку.

Праз інфармацыйную ізаляцыю беларускія сілавікі катуюць не толькі самога вязня і ягоную сям’ю – але і ўсё грамадства. У студыі «Трэба пагаварыць» вядоўца Марыя Грыц і псіхілігіня Наталля Скібская збіраюць сведчанні пра апошнія дні на свабодзе самых вядомых палітвязняў. Інтэрв’ю з прэс-сакратаром Віктара Бабарыкі і былым палітвязнем, праваабаронцам Леанідам Судаленкам.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.