Берагуць сябе для вызвалення Беларусі. Кусь – пра беларусаў з палка Каліноўскага


Калісьці наш герой быў мірным пратэстоўцам і нават не ведаў, як пераладаваць аўтамат Калашнікава. Цяпер жа ён – дасведчаны франтавік на пазыўны Кусь, які ўмее нішчыць танкі. І Кусь вельмі хоча вярнуцца ў Беларусь, каб вызваліць яе ад дыктатуры Лукашэнкі.

Кусь служыць у палку КаліноўскагаЁн быў героям прэм’ернага выдання праграмы «Ваяры». Тады мы сустракаліся з Кусем у Вільні, куды ён прыязджаў аформіць дакументы, а цяпер беларус вярнуўся ва Украіну.

Кусь служыць ужо год. За гэты час не толькі атрымаў баявы досвед, але і змяніў вайсковую спецыяльнасць.

Кусь распавёў, як ён змяніўся за год баявых дзеянняў і падзяліўся падзеямі, які найглыбей урэзаліся ў памяць. Таксама вы пабачыце цікавыя відэа з асабістага архіву Куся.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by; Полк Каліноўскага / Facebook