«Каб гэта былі мы, АМАП даваў бы драпака». Украінцы і беларусы ў адной студыі


Ці можа так здарыцца, што братнія беларускі ды ўкраінскі народы стануць варожымі? У адной студыі ток-шоу «План: Б» сышліся беларусы ды ўкраінцы, каб выказаць, што думаюць адно пра адно проста ў вочы.

Госці студыі сузаснавальнік Украінскага дому ў Літве Пятро Пірагоў, гісторык Яўген Красулін, украінскі палітолаг Алег Саакян.

«Цяпер няма часу разбірацца. Пакуль беларусы – ворагі», – перадае думку звычайных украінцаў Пятро Пірагоў.

Яўген Красулін упэўнены, што без без бяспечнай Беларусі сістэма бяспекі ўсходняй Еўропы не працуе. Таму вайна, што адбываецца цяпер ва Украіне – агульная вайна Беларусі і Украіны. «Нам трэба адкласці нервы на бок і спакойна рабіць сваю справу», – заахвочвае Красулін.

Госць студыі ўкраінец Аляксандр Шэмет абураецца пасіўнасцю беларусаў у сітуацыі, калі на іх тэрыторыі знаходзяцца расейскія войскі: «Калі беларусы думаюць, што на плячох Украіны яны ўедуць у Еўропу – не будзе такога. Хлопцы, пачынайце нешта рабіць».

«Я хачу папрасіць прабачэння ў украінцаў за тое, што рабіў наш рэжым. У гэты час я знаходзілася ў турме ў Беларусі, – кажа былая палітзняволеная Алена Дзядзюля.

Палітолаг Алег Саакян разумее сітуацыю ў Беларусі, і не мае прэтэнзіяў да беларусаў, якія цяпер не выходзяць. Аднак у выпадку ўкраінцаў, каб да асобы, якая адмовілася абслугоўваць расейскіх вайскоўцаў прыйшла бы паліцыя, гэтыя б паліцыянты не выйшлі бы цэлымі.

«Іх бы там паклалі бы на лапаткі, і яны бы прасілі прабачэння. Выклікалі бы АМАП – прыехалі бы егеры і паляўнічыя са зброяй. І АМАП адтуль даваў бы драпака», – упэўнены Алег Саакян.

Працяг дыскусіі – глядзіце ў відэа.

belsat.eu