29 снежня. Як выглядае новая тактыка абароны незалежнасці?


Улады працягваюць пераслед абаронцаў незалежнасці. У Лідзе маюць судзіць нават навучэнца гімназіі, Іллю Шаблінскага, які браў удзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Тым часам кампанія «Абаронім незалежнасць» запатрабавала ад уладаў неадкладна спыніць рэпрэсіі актывістаў, якія выступаюць за незалежнасць Беларусі. Сённяшнім госцем «Студыі Белсат» меўся быць палітык Павал Севярынец, але раніцай яго затрымалі каля дому і адправілі адбываць арышт на Акрэсціна.

Тэму абмяркоўваем разам з намеснікам старшыні партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком.

Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Эха Масквы» Аляксею Венедыктаву. Што кіраўнік краіны сказаў пра акцыі пратэсту супраць інтэграцыі – глядзіце ў відэа.

Тэму таксама абмяркуем з госцем у Студыі лідарам Руху Салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам.

Віталь Бабін belsat.eu