Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.
Камунар: масавы каранцін і страх
Журналістка Ларыса Шчыракова пабывала ў вёсцы Камунар Буда-Кашалёўскага раёна, адкуль ажно 29 чалавек забралі ў раённую інфекцыёнку. Як жыве мясцовасць цяпер і якія страхі жыхароў?
Прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку
Лукашэнка ўпіраецца перад каранцінам, але сам называе лічбу каля 800 заражаных каронавірусам. Таксама не спыняюцца рэпетыцыі параду да 9 траўня. Жаўнеры трэніруюцца без забеспячэнняў.
Дзяржаўныя сродкі ідуць на сцягшток і на рамонт помніка Леніну
Таксама гомельскі актывіст Андрэй Стрыжак распавядзе, як грамадства дапамагае медыкам і чаго яны патрабуюць. А ў дзяржавы свае выдаткі: у Гомлі дарагі сцягшток у цэнтры гораду, а ў Магілёве – рамонт помніка Леніна. Ці гэта тое, чаго патрабуем цяпер? Адказваюць жыхары Магілёва.
Стан беларускай медыцыны
А таксама ацэнка айчыннае медыцыны лекарам-афтальмолагам Аляксандрам Лобанам з Горадні. Ён адпрацаваў 16 гадоў у медыцыне ў Нідэрландах – як ацэніць беларускую сістэму аховы здароўя? І што парадзіць беларусам? Усё гэта ў новым выпуску праграмы «Белсат Zoom». Вядзе і запрашае Сяргей Падсасонны.
belsat.eu