Як называлі сябе нашыя продкі?


Рускія, літвіны, ліцвіны, беларусы. Як называлі сябе нашыя продкі? Адкуль узнікла Беларусь і як з’явіліся беларусы? І чым тут паказальная сям’я Іваноўскіх, у якой з пяцёх дзяцей па два сталіся беларусамі і палякамі, а яшчэ адзін – літоўцам.

Мы любім казаць пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі якога мы прысвяцілі не адно выданне «Вусаў Скарыны». Але нашая пісьмовая гісторыя бярэ свой пачатак з таго часу, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, якая аб’яднала разнастайныя плямёны, у тым ліку крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, а яго насельнікі агулам атрымалі сваю назву ад краіны Русь – рускія. А за часткаю гэтай краіны замацаваліся назвы Белая, Чорная і нават Чырвоная Русь. А ў ХІІІ стагоддзі на нашых землях узнікла новая дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

«ВКЛ хутка расло. Вялікі князь быў літвінам, а эліты – як літоўскія, так і рускія… Эліты перамешваліся, і да ХVІ стагоддзя сфармаваліся адзіны клас. Вось так з’явіліся ліцвіны», – распавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

Але як тады гэтыя рускія, а затым ліцвіны ўрэшце зрабіліся беларусамі? Глядзіце ў новым выданні «Вусаў Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.