Уладзімр Пугач выканаў песню на словы Азаронка. Сатырычнае шоу


Дамо параду Аляксандру Лукашэнку, што ўзяць з сабою на саміт ААН, каб той прайшоў у «сапраўдным духу Сан-Францыска», падкажам Грыгорыю Азаронку, як быць зоркаю ў турме, калі ён там апынецца, і пакажам, як карыстацца нейрасеткамі.

Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі. Тапёр – Канстанцін Гарачы. Адмысловы госць – Уладзімір Пугач, лідар гурта «J:Морс».

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Прамяняць Пуціна на Кім Чэн Ына
  • «Аэрафлот» загадаў радзей фіксаваць непаладкі
  • «На задворках больной суеты». Віталь Шлабовіч з Браслава падзяліўся зборнікам паэзіі
  • Як адказваць на нязручныя пытанні? Майстар-клас на прыкладзе навінаў пра сярэднія заробкі ў Растове
  • Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра цэны на навучанне
  • Уступны экзамен на журналіста ад Ігара Тура
  • Вецер пераменаў парваў мост у Забайкаллі
  • Уладзімір Пугач успамінае канцэрт на плошчы Пераменаў у 2020-м і кліп на песню «Вислоухая принцесса» (2006)
  • Натуральны інтэлект Пугача ці штучны інтэлект нейрасеткі?
  • Песня на словы Азаронка
  • «Мэрч Першага» прадае падушку, ад якой голас робіцца сіплым
  • Плач лукашыста па Аляксандру Рыгоравічу

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; mogilev-region.gov.by