Пра Ціханоўскага, Калеснікаву і скандал у Моладзевым хабе – на паліграфе Бульба


Хто і навошта запрасіў Сяргея Бульбу ў Беларускі моладзевы хаб, а таксама ці зарабляе ён цяпер на дзейнасці хабу? Ці лічыць гэта рэйдарскім захопам і ці сапраўды верыць у тое, што ратуе прастору? Падрабязна ў новым выданні праграмы «Шчыра кажучы».

На пытанне, ці падрабіў ён дакументацыю Беларускага моладзевага хабу, каб зрабіцца яго кіраўніком, Сяргей Бульба адказаў: «Не».

«Навошта? (…) Яны, відаць, не вельмі цікавіліся ўнутраным зместам. Дык вось, згодна іх статуту, які яны самі прынялі, паводле якога яны функцыянавалі, назіральная рада большасцю галасоў, а там тры чалавекі, то бок два чалавекі з трох могуць прыняць рашэнне пра змену кіраўніцтва. Вось так і адбылося».

На думку Бульбы, папярэднія прадстаўнікі Моладзевага хабу Аляксей Лявончык і Алесь Лапко спрабавалі разарваць дамову на памяшканне з хабам і перадачу памяшкання «Linking Media».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці дэпартавалі Бульбу з Украіну і што ён там спрабаваў стварыць?
  • Ці ёсць думка зрабіцца прэзідэнтам Беларусі і што не задавальняе ў дзейнасці Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай у 2020 годзе?
  • Ці расчараваўся ў дзейнасці Валера Сахашчыка як міністра абароны ў Кабінеце Ціханоўскай

belsat.eu