Як распазнаць патэнцыйнага аб’юзера ў самым пачатку адносінаў?


Беларусам уласціва надзяляць палітыкаў ролямі, якім яны не адпавядаюць. І чакаць ад іх таго, чаго яны не могуць нам даць. Што ад Лукашэнкі, з якім краіна праз лаяльнасць пенсіянераў і бюджэтнікаў дайшла да дыктатуры, што ад Латушкі з Ціханоўскай. Але адкуль гэта паходзіць?

Варта прызнаць, што нашае грамадства схільнае да залежнасцяў. Вельмі распаўсюджаныя залежнасці ад шкодных рэчываў, шмат хто пакутуе на працагалізм, вялікая колькасць сямейных пар жывуць у сузалежнасці адзін ад аднаго. І ад гэтага трэба пазбаўляцца, бо ў выніку мы прыйшлі да таго, што апынуліся ў сузалежных адносінах з дзяржавай.

Як зразумець, што вы знаходзіцеся ў сузалежных адносінах? На якія чырвоныя сцяжкі звяртаць увагу на самым пачатку?

Бо аб’юзер не прыходзіць на першае спатканне са словамі: «Прывітанне, запрашаю вас у сузалежныя адносіны».

А галоўнае – як з такіх адносін выйсці і больш у іх не трапляць?

У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» вядоўца Марыя Грыц разам з псіхалагіняю і сямейнай кансультанткай Палінай Кавальчук узнялі такую складаную тэму, як сузалежнасць у адносінах, і прапанавалі канкрэтныя парады па вырашэнню гэтай праблемы.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS. Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.