Сакрэтны візіт Лукашэнкі. Што ён разрульвае? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Што хавае Лукашэнка ў Белавежскай пушчы?

Аляксандр Лукашэнка таемна наведаў Белавежскую пушчу. Гэта вядома з неафіцыйных звестак. Афіцыйна ён актыўна прабавіў выходныя: на верталёце абляцеў Берасцейскую і Гарадзенскую вобласці, правёў нараду з гарадзенскімі чыноўнікамі, наведаў з Колем і шпіцам матч фіналу чэмпіянату Беларусі па хакеі, нават нібыта выпадкова сустрэў старшакласніцаў, каб паразмаўляць пра дыскатэку і спорт. Аднак за такой паказухаю магло хавацца нешта іншае. Што рабіў Лукашэнка ў Белавежскай пушчы і што ён там хавае?  Мы папрасілі Аляксандра Класкоўскага і Паўла Латушку пракаментаваць гэтую тэму. Сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Бізнес – гэта святое. Як беларускі ксёндз ратуе рэжым Лукашэнкі ад санкцыяў?

Каталіцкі святар дапамагае набліжаным да рэжыму бізнесоўцам абыходзіць санкцыі: гучнае расследаванне пра ксяндза Ігара Лашука і ягоную кампанію «Аліс Ма» выкрывае, як далёка сягае супраца Касцёлу і лукашэнкаўскага рэжыму. Выглядае гэта сюррэалістычна, пакуль не паглядзіш на становішча Каталіцкага Касцёлу ў краіне, дзе ўлады ўсімі спосабамі паказваюць, хто тут гаспадар. Ці мог рэжым змусіць прадстаўніка духавенства да супрацы – і ці мог ксёндз дзеяць без ведаму Касцёлу? Каментуюць Аляксей Карпека, аўтар расследавання, а таксама палітолагі Пётр Рудкоўскі і Вадзім Мажэйка.

Ці выратуюць вагнэраўцы Пуціна ад паразы? Інтэрв’ю з аўтарам кнігі «Вагнэраўцы. Сабакі вайны Пуціна»

Кім на самой справе ёсць вагнэраўцы? Багамі вайны, якія сеюць страх і разбурэнне, – ці распіяранымі наймітамі, якім рэальна няма чым пахваліцца? З кім можна параўнаць уладальніка прыватнай васковай кампаніі «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына? Ці здольны ён, разам са сваімі галаварэзамі, пераламаць хаду  вайны і выратаваць Пуціна і Расею? Ці можа Прыгожын заняць трон у Крамлі? Што будзе з вагнэраўцамі пасля вайны? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Гжэгажам Кучыньскім, аўтарам кнігі «Вагнэраўцы. Сабакі вайны Пуціна».

Золата Уладзіміра Пуціна ў Афрыцы пад ударам

Захопніцкія інтарэсы Масквы не абмяжоўваюцца суседзямі. Лівія, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Зімбабвэ, Буркіна-Фасо і, вядома ж, Судан. Ва ўсіх гэтых краінах – пуцінскія найміты-вагнэраўцы. Ва ўсіх гэтых краінах яны кантралююць здабыванне золата і алмазаў. Там жа Расея прадае сваю зброю. Усё было б для яе нядрэнна, калі б не ўзброены канфлікт паміж двума кіраўнікамі ў Судане, што пагражае інтарэсам Крамля і Пуціна. Надзея Бельская – падрабязней у сюжэце.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясоюглядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.