Ці месца бацькам у школе? Ці здольная беларуская школа выхаваць паўнавартасную асобу? Пра гэта ў «Размове» разважаюць Святлана Калінкіна і педагог Андрэй Грыгор’еў.
Змены ў заканадаўстве, якое тычыцца школьнай адукацыі, закранаюць адначасова дзясяткі тысяч людзей. Найбольш грамадства ўразіла норма аб тым, што бацькі павінны быць выключаны з навучальнага працэсу сваіх дзяцей. Добра гэта ці дрэнна? Госць студыі заўважае, што гэта не самае галоўнае.
«Тыя абмеркаванні, якія ідуць у нашым грамадстве, гэта не абмеркаванне рэформаў. Мы абмяркоўваем дробязі, глупства. Гэта не размова аб рэформе. Рэформа павінна пачынацца з таго, што нам патрэбна падрыхтаваць адмыслоўцаў», – выказаўся Андрэй Грыгор’еў.
Поўную версію «Размовы» глядзіце, каб даведацца:
– ці баяцца рэпрэсіяў настаўнікі?
– хто павінен адказваць за навучанне дзяцей?
– куды нас завядзе кантроль над адукацыяй?
Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: Facebook Андрэя Грыгор’ева, sch4sol.schools.by