Як Беларусь зарабляе на вайне з Украінаю


Лукашэнка загаварыў пра распрацоўванне ўласных ракетаў і пра мадэрнізацыю «Інтэгралу», які вырабляе мікрасхемы. Ці звязана гэта з патрэбамі вайны супраць Украіны? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы».

Актыўна задзеяны ў расейскай абароннай прамысловасці і беларускі «Інтэграл». Ён распрацоўвае мікрасхемы для сістэмаў кіравання ракетамі. І Лукашэнка тэрмінова ўзяўся за яго мадэрнізацыю, бо Расея гатовая плаціць любыя грошы.

«Гэта нерэальна зрабіць наогул. Прэзідэнт Францыі, а Францыя высокаразвітая індустрыяльная краіна, бегае за канцлерам Германіі Оляфам Шольцам і просіць, каб Германія падзялілася тэхналогіямі вытворчасцю мікрачыпаў ды пабудавала завод для іх вырабу ў Францыі, немцы сказалі: не! Мы пабудуем там, дзе мы кантралюем сітуацыю. Будуюць гэты завод цяпер у Чэхіі. А яшчэ прыклад. Расейскі мікрачып «Эльбрус», мікрапрацэсар, калі яго награваеш звычайным фенам, здымаеш этыкетку, тамака напісана «Made in Taiwan». Вось вам імпартазамяшчэнне і адказ на пытанне, ці змогуць яны», – распавядае ўкраінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Эксперты не вераць, што Беларусі самастойна ўдасца замясціць высокадакладную электроніку.Пакуль у беларусаў лепш за ўсё атрымоўваецца вырабляць радыёэлектроніку, оптыку, прыцэлы, якія карыстаюцца попытам у Расеі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці прымусяць беларускіх палітвязняў абшываць расейскую армію?
  • Расеі патрэбныя беларускія дроны і ракеты

Belsat.eu