Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Аляксандрам Клачком, былым ваяром палка Кастуся Каліноўскага з пазыўным Кусь.

У палку Каліноўскага выбухнуў канфлікт паміж большасцю ваяроў і камандзірамі з аднаго боку ды часткаю штабу з другога. У справе крызісу ў фармаванні беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне выказаўся нават Аляксандр Лукашэнка. У чым сутнасць спрэчкі, якія праблемы хочуць развязаць ваяры, чаго яны дабіваюцца і хто вызначае іхны лёс цяпер?

Беларусь уцягваюць у новую вось зла. Лукашэнка ўзбройвае Іран і КНДР?

Лукашэнка ўцягвае Беларусь у антызаходнюю кааліцыю дыктатараў – у новую вось зла. Лукашэнкаўская дэлегацыя наведала Паўночную Карэю а ў Менск прылятаў віцэ-міністр абароны Ірану.

Што трэба іранцам у Беларусі і што яны могуць прапанаваць узамен?

Навошта чыноўнікі рэжыму Лукашэнкі лёталі ў Пхеньян? Падрабязней – у сюжэце Надзеі Бельскай.

Літоўцы паказваюць Лукашэнку зубы

У Літве адбываюцца маштабныя вучэнні ў абароне ад агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Агульная колькасць літоўскіх і саюзных сілаў – 20 тысяч вайскоўцаў. Альянс і Літва правяраць у дзеянні новыя планы рэгіянальнай абароны NATO, прынятыя на саміце ў Вільні летась. Яшчэ сёлета Літва ў аўральным тэмпе ўзмоцніць абарону мяжы з Беларуссю фізічнымі перашкодамі. Сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Захад павялічыў дапамогу Украіне

Прэм’ер Вялікай Брытаніі разам з генеральным сакратаром NATO наведаў Польшчу – галоўнага саюзніка на ўсходнім флангу. Кіраўнік брытанскага раду Рышы Сунак зрабіў гістарычную заяву. Настолькі ж, наколькі гістарычным і сімвалічным можна лічыць доўгачаканае прыняцце Злучанымі Штатамі вялікага пакету вайскова-тэхнічнай дапамогі Украіне. Праўкраінская кааліцыя прыняла стратэгічнае рашэнне, што Расея не можа перамагчы ў вайне. Падрабязнасці – у нашым матэрыяле.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu