Яўген Булка не цураецца весці «Дом-2». На дэтэктары хлусні – былая зорка ОНТ


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе шоўмен Яўген Булка. Ці жадаў бы ён вярнуцца на дзяржаўнае тэлебачанне? І ці хоча зрабіцца вядоўцам праграмы «Дом-2» на расейскім ТНТ?

На пытанне «Ці хацеў бы працаваць на расейскім тэлебачанні цяпер?» беларускі шоўмен адназначна адказаў, што не. Але калісьці такія думкі былі. І ўдакладняе, што сапраўды думае пра шоу «Дом-2» на ТНТ.

«Вядома, гэта лайно. Але з пазіцыі стварэння шоу – гэта неймавернае шоу, цудоўна зроблена ўсё. Усё працуе, усё страляе, усё прыносіць грошы. Як прадукт шоу-індустрыі ён неймаверна паспяховы».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • У якім стане герой праграмы з’язджаў з Беларусі?
  • На якую працу згаджаўся ў Ізраілі?
  • Ці хацеў бы весці «Голубой огонек»? 

belsat.eu