Лукашэнка атрымаў карту паляка! Сатырычнае шоу


А мы вам зараз пакажам, адкуль у Лукашэнкі карта паляка! А яшчэ вы даведаецеся, якім знакам загадалі меціць службоўцаў і якая літара засталася падначаленым Хрэніна пасля таго, як ваякі Шайгу ўзялі сабе «V», «Z» і «O».

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прыдумалі, як лёгка зрынуць Лукашэнку ў 2025 годзе. А таксама абмеркавалі радыкальную прапанову жыхароў Гомля, 50 адценняў МУС, «сапраўднае прабачэнне» ды іншыя навіны Беларусі.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • БЧБ-манікюр: ты мне болей не начальнік – сам будзеш ногці пілаваць!
  • Гайдукевіч зрабіў сваю партыю з блэкджэкам і… Гайдукевічам!
  • Глыбіннае праяўленне любові паміж грамадзянінам і дзяржаваю: Давыдзька падзяліўся эратычнымі фантазіямі
  • Ваенкам перадаў прывітанне беларусу праз радыё
  • 20 базавых: падарункі чыноўнікам зрабіліся ў 4 разы даражэй. Не блытаць з хабарамі!
  • Знак лукашыста? Пачалі з нагруднага знаку – скончаць татуяваннем
  • Перлы прапагандыстаў: падборка Дудзінскага
  • Муж прыдумаў, як не нудзіцца падчас шопінгу
  • Пугачова і Брыльска пераўтвораць «Іронію лёсу» ў «Быць Валянцінай Талызінай»
  • Попельніца «Менск» і сметніца «Беларусь»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Joanna Skladanek / Forum