Канцлагеры, нагнятанне страху... Як гэтаму супрацьстаяць?


АМАП, СОБР, ГУБАЗіК – неасталіністы, якія працягваюць чэкісцкія лагерныя традыцыі бальшавікоў як у Беларусі, так і ў Расеі. Адно што бальшавікі апраўдвалі тэрор пабудоваю светлай камуністычнай будучыні. А чым апраўдвае сваю жорсткасць цяперашні рэжым? Што з гэтым рабіць? Глядзіце ў ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным.

Асноўным заданнем рэжыму цяпер госць студыі, праваабаронца Васіль Завадскі называе стварэнне ды ўзмацненне атмасферы страху і дэманстрацыю сваёй неабходнасці.

Каб супрацьстаяць гэтаму, псіхолагі раяць рабіць сваю справу на сваёй дзялянцы, кажа госць студыі, старэйшы даследнік Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў, спасылаючыся на былога вязня канцлагераў:

«Гэта, што называецца, стратэгія тысячы крокаў. Ёсць разуменне таго, чаго ты хочаш, чаго ўсе хочуць. Ты разумееш, што ў тым месцы, дзе ты цяпер, у той сферы, дзе ты спецыяліст, у той сферы, дзе ў цябе ёсць нейкія рэсурсы – час, грошы, нейкія навыкі. Рабі. Сёння – адзін крок, заўтра – другі. […] Калі кожны будзе рабіць такое вакол сябе і мы будзем яднацца, гэтага дабра ў новай Беларусі будзе болей».

«Мы павінныя самі працаваць на перамогу, і кожны павінен рабіць тое, што ён можа ў сваім асяродку», – заклікае кіраўнік міжнароднага парталу «Трыбуна» Максім Беразінскі. Госць студыі заклікае гуртавацца, глядзець беларускае, чытаць гістарычныя кнігі і распавядаць пра іх сваім сябрам, у суполках, у бацькоўскіх чатах.

«Не трэба дасылаць нейкіх экстрэмісцкіх спасылак. Кіньце спасылку на «Вікіпедыю», дзе напісана, чаму Чырвоны касцёл важны для гісторыі Беларусі і чаму тое, што з ім адбываецца, – гэта дрэнна», – прапануе Максім Беразінскі.

Як трэба пакараць людзей, якія чынілі гвалт у 2020 годзе? Да чаго могуць дайсці лукашэнкаўскія сілавікі? Ці праўда, што вайна ўзмацніла рэйтынг нелегітымнага кіраўніка краіны? Абмеркаванне гэтых ды іншых пытанняў, а таксама шакавальныя сведчанні Сяргея, які прайшоў праз катавальню каля Слуцку, глядзіце ў ток-шоу «План: Б».

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu