У новым выданні вы пабачыце, як Дальні Усход вяртаецца ў родную кітайскую гавань!
- Колькі Народных Рэспублік можа атрымацца з адной Расейскай Федэрацыі?
- За колькі крэдытаў генералісімус Ператрахчанка можа прадаць чарговую «чырвоную лінію»?
- Каму ў калгасе «Светлы жах» можна даверыць сіласна-ядравае сховішча?
- Колькі адсоткаў жыхароў Дальняга Усходу прагаласуюць за прыяднанне да Кітаю, калі кіраваць рэферэндумам будзе таварыш Аб’ягоршына?
Вашай увазе – «Жэстачайшый мульт», кожную нядзелю а 18:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.