«Спецслужбы дасылалі фальшывыя пагрозы ад імя страйкаму»: стайкамавец з «Горадня Азоту»


[

Рабочы рух працягвае барацьбу, падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Юрый Рававы быў незалежным назіральнікам ад заводу «Горадня Азот», дзе ён працаваў. Галасаванне праходзіла несумленна, пра што хлопец распавёў іншым азотаўцам. Гэтак быў створаны страйкавы камітэт заводу, Юрыя абралі туды старшынём.

20 жніўня 2020 года яго спрабавалі затрымаць сілавікі, але ўдзельнікі страйку адбілі хлопца. Яшчэ некалькі дзён Юрый хаваўся, а пасля пастанавіў з’ехаць у Польшчу. Цяпер ён жыве ў Варшаве і працуе ў міжнародным бюро польскага прафзвязу «Салідарнасць».

Вясной 2021-га разам з сваймі паплечнікамі ён стварыў арганізацыю «Рабочы рух», каб дапамагаць працоўным людзям у Беларусі.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Майстар на Магілёўліфтмашы пасля прафсаюзнай барацьбы і пераследу працягнуў працу ў Шчэціне
  • Былая студэнтка БНТУ працягвае вучобу ў Лібэрэцкім тэхнічным універсітэце

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu